У расейскіх калоніях вязням за адмову ехаць на вайну пагражаюць новымі тэрмінамі


У калоніях Расеі на вязняў ціснуць, каб прымусіць іх далучыцца да ПВК Вагнэра. Асобам, якія не хочуць ехаць на вайну, пагражаюць новымі тэрмінамі, піша выданне «Агентство. Новости».

Камандзір штурмавой групы баевікоў Вагнэра Айк Гаспаран (злева) і кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын (справа). 15 студзеня 2022 года.
Фота: Оркестр Вагнера / Telegram

Расейскім зняволеным, якія не жадаюць ехаць на вайну супраць Украіны, пагражаюць новымі справамі, а тым, хто ўступіць у ПВК Вагнэра, абяцаюць волю. Юрысты і праваабаронцы распавядаюць пра такі ціск у дачыненні вязняў у расейскіх турмах.

Ціск на асуджаных праваабаронцы зафіксавалі ў шэрагу калоніях па ўсёй Расеі.

«Прыязджаюць аператыўнікі МУС або ФСБ, абяцаюць узняць старыя справы 10–20 гадовай даўніны, па якіх тэрмін даўніны ўжо мінуў, палохаюць, што будуць заводзіць справы на тых, хто адмаўляецца ісці на вайну», – распавядае юрыстка Яна Гельмель.

Праваабаронцы лічаць, што ціск звязаны з невялікай колькасцю ахвотных ехаць на вайну, паколькі ў калоніях ведаюць пра колькасць забітых і параненых.

Hавiны
За два месяцы з расейскіх калоній выбыла каля 23 тыс зняволеных. Гэта адбывацца на фоне вярбоўкі ў «ЧВК Вагнера»
2022.11.19 10:47

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў