Прадстаўнікі «ByPol» распавялі, як «Synesis» дапамагае рэжыму ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыяў


Афіцыйна «Кіпод» – гэта распрацоўка беларуска-расейскай кампаніі «Synesis», якая стваралася як платформа відэа- і аўдыяаналітыкі, воблачнае рашэнне для так званага «разумнага гораду». Сістэма створаная, каб сачыць за бяспекай не толькі ў маштабах гораду, але нават і рэгіёнаў і дзяржаваў. Але ў беларускіх рэаліях сістэму прынялі на ўзбраенне сілавікі, каб ідэнтыфікаваць удзельнікаў пратэсных акцыяў. Былыя следчыя з «ByPol» распавялі пра гэтую сістэму.

Беларуская кампанія «Synesis» стала першай ІТ-кампаніяй, якая трапіла пад санкцыі Еўразвязу. Прадстаўнікі гэтай кампаніі нават звярнуліся ў міжнародны суд. Яны даводзяць, што насамрэч не супрацоўнічаюць з рэжымам Лукашэнкі.

Былыя следчыя з «ByPol», у сваю чаргу кажуць, што насамрэч кампанія шчыльна супрацоўнічае з уладамі і дапамагае ім у барацьбе з іншадумствам.

Тэлеграм-канал «ByPol». Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Стварэнне сістэмы відэаназірання ў краіне распачалося ў 2012 годзе. У лістападзе 2013 года Лукашэнка падпісаў указ аб відэаназіранні за грамадскай бяспекай. І адказваць за сістэму відэаназірання ў краіне па выніках конкурсу стала кампанія «24Х7 Паноптэс». Кампанія належыць былому сілавіку Аляксею Кнышу. І з’яўляецца яна даччынай кампаніяй «Synesis», якая і распрацавала праграмнае забеспячэнне «Кіпод».

На ўказ Лукашэнкі камеры відэаназірання мусяць быць усталяваныя практычна паўсюль, на ўсіх прадпрыемствах любой формы ўласнасці. Прычым прадпрыемствы мусяць аплочваць падключэнне «Synesis» і потым штомесяц плаціць за абслугоўванне.

Аб’ектыў
«BYPOL»: за вамі сочаць
2022.01.13 22:08

Што да магчымасцяў «Кіподу», то праграма можа аўтаматычна распазнаваць і ідэнтыфікаваць людзей, нумары аўтамабіляў. Прадстаўнікі «ByPol» звяртаюць на гэта ўвагу, паколькі сама кампанія сцвярджае, што такой магчымасці няма, а сілавікі вызначаюць удзельнікаў масавых акцыяў толькі праз мабільную сувязь, фотаздымкі ў СМІ.

Менавіта таму падчас масавых акцыяў ціхары намагаюцца зрабіць відэа і запісаць як больш грамадзянаў, якія бяруць удзел у падзеі, кажа прадстаўнік «ByPol» Алег Талерчык. І ідэнтыфікаваць чалавека, які ў кадры адзін, сілавікі могуць з дакладнасцю больш за 94 %. І менавіта дзеля гэтага кожнага затрыманага ў РАУС здымаюць на відэа або фатаграфуюць. Пазней сілавікі могуць прасачыць, ці не браў затрыманы ўдзелу ў іншых акцыях. Выкарыстанне «Кіподу» для міліцыянтаў абавязковае. Адказвае за праграму намеснік Міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

Аб’ектыў
«BYPOL» стварыў праграму ідэнтыфікацыі сілавікоў
2022.01.12 21:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў