Невядомы стралок адкрыў агонь у галоўным кампусе Універсітэту Нэвады ў Лас-Вэгасе, забіўшы трох чалавек і параніўшы яшчэ аднаго. Падазраваны быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведамляе «Reuters».
Паліцыя адмовілася афіцыйна назваць імя нападніка і нават пол, а таксама не дала ніякай інфармацыі аб чатырох ахвярах страляніны (трое з іх загінулі). Пра матывы злачынства і тып зброі нічога не паведамляецца.
Тэлеканал CNN са спасылкаю на крыніцы ў праваахоўных органах паведамляе, што стралком быў 67-гадовы прафесар каледжу.
Стан параненай ахвяры цяпер стабільны, кажуць улады. Паліцыя зладзіла ператрусы ў кампусе ў пошуках дадатковых ахвяраў або падазраваных, але больш нікога не знайшлі.
Глеб Нержын belsat.eu