Больш за 3 тысячы мігрантаў вярнуліся дадому эвакуацыйнымі рэйсамі


Сёння, 7 снежня, з Менску ў Эрбіль вылецеў чарговы эвакуацыйны рэйс. На яго зарэгістраваліся 417 пасажыраў, з якіх 2 дзіцяці да двух гадоў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

З сярэдзіны лістапада гэта ўжо восьмы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў. Такімі рэйсамі Беларусь ужо пакінулі больш за 3,1 тысячы чалавек.

Эвакуацыйны рэйс з Беларусі 7 снежня 2021 года.
Фота: MinskNationalAirport / Telegram

Акрамя таго на 8 снежня запланаваны яшчэ адзін вывазны рэйс з Беларусі ў Сірыю. На яго зарэгістраваныя каля 400 чалавек.

Цяпер, паводле інфармацыі міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслава Жарына, каля 7 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу да гэтага часу застаюцца на тэрыторыі Беларусі. З ягоных словаў, апошнім часам назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы, але ён таксама выказаў меркаванне аб магчымай новай масавай спробе прарыву праз мяжу.

Між тым сёння сейм Літвы ўхваліў рашэнне падоўжаць рэжым надзвычайнага становішча на памежжы з Беларуссю да 14 студзеня. МУС краіны настойвае, што мігранцкі крызіс не скончыўся і не хоча дапусціць магчымых правакацыяў на памежных пунктах пропуску.

Hавiны
Еўрапейскі суд правоў чалавека забараняе Польшчы высылаць мігрантаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі
2021.12.07 10:34

АД, belsat.eu

Стужка навінаў