Палітзняволены філосаф Уладзімір Мацкевіч застаецца ў шпіталі пасля планавай аперацыі


Палітзняволенаму філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу, які адбывае тэрмін у калоніі, зрабілі планавую аперацыю. Ён у шпіталі. Допіс пра гэта з’явіўся на Facebook-старонцы Мацкевіча, якую вядуць ягоныя сваякі.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Вядома, што цяпер Уладзімір Мацкевіч ляжыць у Рэспубліканскім шпіталі ў Калядзічах. Аднаўленчы перыяд пасля аперацыі працягнецца як мінімум да канца гэтага тыдня.

З чым была звязаная аперацыя − не ўдакладняецца.

У лютым палітычнага вязня перавялі са шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму № 4. У калоніі яму не хацелі перадаць нават самыя неабходныя лекі.

67-гадовы Уладзімір Мацкевіч застаецца ў няволі ўжо больш за два гады. Яго затрымалі 4 жніўня 2021-га, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. У лютым 2022-га палітычны вязень трымаў галадаванне з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні.

У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК). Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вядома, што за кратамі вязень напісаў дзве кнігі.

Hавiны
Святлана Мацкевіч: Мне б паплакаць, але Уладзімір заклікаў не маўчаць
2022.06.23 23:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў