Эксперт: «Вайна ва Украіне ўсё больш нагадвае траншэйныя баі Першай сусветнай»


Ваенны аналітык Джастын Крапм распавёў ВВС, што баявыя дзеянні ва Украіне перайшлі ў рытм, які нагадвае траншэйную вайну Першай сусветнай. Выканаўчы дырэктар кансалтынгавай кампаніі па бяспецы «Sibylline», адзначыў, што канфлікт стаў мікраўзроўневым.

Акопы ўкраінскіх вайскоўцаў на падкантрольнай ім тэрыторыі, якая падвяргаецца штодзённым абстрэлам з боку расейскай арміі. Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Крапм выказаў меркаванне, што армія, якая абараняецца, у дадзены момант будзе мець перавагу ў любой бітве.

«У цяперашніх умовах Расеі пашанцуе захапіць хаця бы поле за 24 гадзіны», – адзначыў эксперт.

У некаторых месцах гэта спрыяе ўтрыманню ўкраінцаў на сваёй тэрыторыі. У іншых, гэта падыходзіць расейскім войскам, якія займаюць захопленыя імі гарады.

Крамп, былы вайсковец брытанскай арміі, кажа, што Расея, здаецца, мае невялікі імпульс – бо яе войскі «ідуць наперад». Масква захоча захапіць Севераданецк, а потым і астатнюю частку ўсходняга Данбасу, каб абвясціць «хоць якую перамогу».

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 чэрвеня
2022.06.07 19:43

Аналітык мяркуе, што далей Крэмль пастараецца рушыць на Запарожжа, а потым зробіць новую спробу ў Харкаве і прыкладзе намаганні захапіць Адэсу на паўднёвым узбярэжжы. Крамп кажа, што расейская стратэгія вайны на знясіленне працуе.

У выніку дрэннай тактыкі і іншых недахопаў Расея таксама паказала, што можа паспяхова атакаваць толькі па адной восі адначасова, сцвярджае Крамп.

Аналітык кажа, што з пункту гледжання Украіны, пастаўкі высокадакладнай зброі ад заходніх краін у выглядзе ракетных установак, нядаўна абяцаных ЗША і Вялікабрытаніяй – не з’яўляюцца «срэбнай куляй». Эксперт сцвярджае, што канфлікт стаў менш дакладным.

Ён кажа, што застаецца пытанне, як доўга заходнія краіны будуць падтрымліваць Украіну.

Hавiны
«Мэта ЗША простая». Джо Байдэн паабяцаў дапамагаць Украіне і зброяй, і фінансамі
2022.06.01 12:33

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў