У Харкаўскай вобласці акупанты знішчылі музей Рыгора Скаварады


Расейскія вайскоўцы знішчылі Нацыянальны музей Рыгора Скаварады ў паселішчы Скаварадзінаўка Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Золачаўскай пасялковай рады Святлана Данілка-Курчанка.

Знішчаны музей Рыгора Скаварады.
Фота: Светлана Данилко-Курченко / Facebook

Наўпроставае траплянне расейскай ракеты адбылося ў ноч на 7 траўня. Снарад заляцеў пад дах, пачаўся пажар. Агонь ахапіў увесь музей.

Пацярпеў адзін чалавек – 35-гадовы сын дырэктара музею, які застаўся ахоўваць будынак. Яго дасталі з-пад завалаў.

«Напярэдадні вайны там толькі скончыліся рэстаўрацыйныя працы, мы рыхтавалі ўстанову да святкавання трохсотгоддзя выбітнага філосафа з сусветным імем. Няма словаў, каб перадаць наш гнеў, няма апраўдання дзеянням расейскіх варвараў», – напісала Святлана Данілка-Курчанка.

Рыгор Скаварада (1722–1794) – украінскі філосаф-містык, багаслоў, паэт, педагог, магчыма, і кампазітар літургічнай музыкі. Значна ўплываў на сучаснікаў і наступныя пакаленні ўкраінскіх дзеячаў сваімі байкамі, песнямі, філасофскімі творамі, а таксама ладам жыцця, праз які яго называлі «Сакратам».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў