Польшча: Міхал Шчэрба стаў новым кіраўніком Парламенцкай групы ў справах Вольнай Беларусі


7 сакавіка на сумесным пасяджэнні Парламенцкай групы Сейму і Сенату Польшчы ў справах Вольнай Беларусі ейным кіраўніком быў абраны дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба.

Міхал Шчэрба і Павел Латушка.
Фота: Белсат

Намеснікам кіраўніка парламенцкай групы абраныя сенатар Богдан Барусевіч і віцэ-маршалак Сенату Міхал Каміньскі.

Беларускія дэмакратычныя сілы ўжо дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час сустрэчы з новым кіраўніком Парламенцкай групы.

«На нашу думку, важным з’яўляецца акцэнтаванне большай увагі на праблемах, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, вызваленнем палітычных зняволеннем, прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі і ягоных памагатых за злачынствы ў дачыненні беларускага і ўкраінскага народаў», – паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.

Таксама плануецца прапанаваць правесці сумесныя слуханні Сейму і Сенату адносна сітуацыі ў Беларусі і прыняцця адмысловай рэзалюцыі з мэтаю выпрацавання канкрэтных дзеянняў для падтрымання змагання беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў Беларусі.

Hавiны
На мэрыі польскага Элку 25 сакавіка вывесяць беларускі сцяг – на знак салідарнасці
2024.02.28 15:38

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў