За люты золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на $ 373 млн


Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка 2023 года склалі $ 7 млрд 769,5 млн, сведчаць звесткі Нацыянальнага банку. За люты яны зменшыліся на $ 373,3 млн.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Са жніўня 2022 года Нацбанк публікуе інфармацыю толькі пра аб’ём золатавалютных рэзерваў без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, што ўплывалі на іх змяненне. Аднак, адзначаюць BANKI24.by, «адкрытых звестак пакуль хапае, каб ацаніць, што магло змяніцца за месяц».

Па-першае, патаннела золата, у выніку чаго актывы маглі зменшыцца на $ 170 млн у эквіваленце. А па-другое, у лютым Нацбанк быў чыстым прадаўцом валюты на рынку, прадаўшы яе на $ 190 млн.

За 2022 год ЗВР Беларусі скараціліся на 495,5 млн, а за апошнія тры гады міжнародныя актывы краіны зменшыліся на $ 1 млрд 464,5 млн.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў