Ва Украіне адбыліся зачысткі ў кіраўніцтве СБУ. Былога кіраўніка затрымалі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў адразу некалькіх прадстаўнікоў Службы бяспекі, а таксама начальнікаў упраўленняў СБУ ў дзвюх вобласцях. Адпаведныя ўказы апублікаваныя 6 сакавіка.

Будынак СБУ ва Украіне. Крыніца: wikipedia.org

Гэтак, звольненыя начальнік дэпартаменту аховы дзяржаўнай таямніцы і ліцэнзавання СБУ Ігар Насок і начальнік дэпартаменту гаспадарчага забеспячэння СБУ Аляксандр Праватораў, а таксама начальнік упраўлення СБУ ў Запарожскай вобласці Барыс Бязрукі і начальніка УСБУ ў Сумскай вобласці – Эдуард Фёдараў.

Тым часам NV паведамляе са спасылкай на крыніцу ў Офісе прэзідэнта, што знаходзіцца пад следствам звольнены ў ліпені мінулага года кіраўнік СБУ Іван Баканаў. Сябра дзяцінства Зяленскага і ягонага партнёра са студыі «Квартал-95» вінавацяць у правале працы СБУ ў перадваенны і пачатковы перыяд поўнамаштабнага ўварвання. Вядзецца пра працу ў ведамстве расейскіх агентаў, у тым ліку былога начальніка аднаго з упраўленняў спецслужбы Алега Кулініча.

«Вайна агаліла ўсё, што адбываецца ў СБУ. І ў ОП жахнуліся ад таго, як кіраваў Баканаў. Паводле шмат якіх напрамкаў – поўны правал», – паведаміла крыніца выданню.

Цяпер Баканаў фігуруе ў некаторых расследаваннях, што датычаць акупацыі памежных тэрыторыяў краіны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў