Адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі. Ва Украіну вярнуліся 130 вайскоўцаў


У Каардынацыйным штабе па абыходжанні з ваеннапалоннымі заявілі пра чарговы абмен ваеннапалоннымі. Усе выратаваны з расейскага палону – прадстаўнікі радавога і сяржанцкага складу: 126 мужчын і чатыры жанчыны.

Украінскія вайскоўцы пасля абмену ваеннапалоннымі 7 сакавіка 2023 года.
Фота: Koord_shtab / Telegram

Большасць вайскоўцаў вярнуліся з раненнямі, атрыманымі ў баях або ў палоне. Малодшаму яшчэ няма 21 года, старэйшаму хутка споўніцца 64 гады.

Большасць вызваленых – 87 чалавек – трапілі ў палон у Марыупалі, у прыватнасці, іх эвакуявалі з «Азоўсталі». Астатнія выратаваныя ўкраінцы ваявалі на луканцкім і данецкім кірунках, у раёне Бахмута і Саледара.

Сярод вызваленых – 45 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, 25 нацгвардзейцаў, 23 памежнікі, 21 вайсковец Ваенна-марскіх сіл Украіны, 8 чалавек з тэраабароны і 38 прадстаўнікоў Дзяржспецтрансслужбы.

Украінскія вайскоўцы пасля абмену ваеннапалоннымі 7 сакавіка 2023 года.
Фота: Koord_shtab / Telegram
Украінскія вайскоўцы пасля абмену ваеннапалоннымі 7 сакавіка 2023 года.
Фота: Koord_shtab / Telegram
Украінскія вайскоўцы пасля абмену ваеннапалоннымі 7 сакавіка 2023 года.
Фота: Koord_shtab / Telegram

Апошні раз абмен ваеннапалоннымі адбыўся 16 лютага. Тады ва Украіну вярнуліся 100 салдат, у асноўным абаронцы Марыупалю, і адзін грамадзянскі – намеснік мэра акупаванага Энергадару Іван Самойдзюк. Расейскія войскі выкралі яго 19 сакавіка 2022 года.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў