«На выпадак вайны». Лукашэнка даручыў узброіць супрацоўнікаў МНС


МНС Беларусі. Фота Sputnik/Віктар Талочка

Паводле Лукашэнкі, «каб быць сілавіком, трэба выдатна валодаць зброяй», паведамляе Telegram-канал «Пул Первого».

«Усе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блокам. Сілавікі, мы так іх і лічым», – кажа Лукашэнка.

Ён загадаў вызначыць супрацоўнікаў і супрацоўніц МНС, якія будуць падрыхтаваныя для валодання зброяй і далучацца да сілавікоў.

Міністр надзвычайных сітуацыяў Беларусі Вадзім Сіняўскі на такую ініцыятыву Лукашэнік паўтараў з гатоўнасцю рашучае «так».

У выпадку ўзброенага канфлікту ўлады плануюць задзеяць сілавікоў нараўне з вайскоўцамі.

Hавiны
«Пашанцавала». Кіраўнік МНС пракаментаваў падзенне мосту на Нямізе
2022.01.08 19:11

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў