У дзіцячым лагеры Беларусі вучаць гульні «Суд над экстрэмізмам»


У дзіцячым лагеры «Зубраня» прайшла гульня «Суд над экстрэмізмам». Пра гэта распавёў загадчык лагера Ігар Новікаў.

Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры.
Фота: zubronok.by

Згуляць у «дзелавую гульню» маглі не ўсе, а толькі вучні атраду «Клуб будучых выбаршчыкаў».

Для пачатку дзяцей падрыхтавалі.

«Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзелу вучэбнай працы, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ігара Уладзіміравіча Новікава навучэнцы прайшлі ўваходны маніторынг у выглядзе анкеты “Што вы ведаеце і думаеце пра экстрэмізм?”», – піша Новікаў.

Дзецям таксама далі вывучыць «матэрыялы па гэтай тэме». Потым раздалі ролі: суддзя, сакратар, пракурор, адвакат, сведкі, пацярпелыя, эксперты, прысяжныя.

«Перад пачаткам судовага пасяджэння Ігар Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на важнасці і актуальнасці дадзенай тэмы. Затым пачалося судовае пасяджэнне. Мэтай дзелавой гульні было стварэнне ўмоў для фармавання ўстойлівай адмоўнай пазіцыі ў адносінах да праяў экстрэмізму ў вучняў», – працягвае Новікаў.

У выніку атрымалі «абвінаваўчы вердыкт, які лёг у аснову прысуду суда».

«Экстрэмісцкія» артыкулы ў Беларусі выкарыстоўваюцца для масавых рэпрэсій. Паводле звестак праваабаронцаў, ад гэтых рэпрэсій пакутуюць у тым ліку дзеці.

Hавiны
Дзеці за кратамі і пераслед сямей ваяроў. Рэпрэсіі 20 лістапада
2023.11.20 23:29

Актыўна прасоўвае барацьбу з «экстрэмізмам» у Беларусі генпракурор Андрэй Швед. Ён заявіў, што з 2020 года ў Беларусі завялі 16 тысяч крымінальных спраў за «экстрэмізм».

На гісторыю звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў