«Белсат» у свой дзень нараджэння запрашае на прагляд усіх серыяў «Працэсаў»


У свой 16-ы дзень нараджэння «Белсат» запрашае ўсіх ахвочых на паказ у Варшаве першага мастацкага серыялу ўласнай вытворчасці «Працэсы» рэжысёра Андрэя Кашперскага.

«Працэсы» – гэта абсурдысцкая трагікамедыя. Уласна, гэты жанр найлепш адлюстроўвае сітуацыю ў сучаснай Беларусі. Назва серыялу адсылае да працэсаў, што адбываюцца ў краіне апошнімі гадамі: судовых, палітычных, грамадскіх – якія паказваюць брутальнасць і ў той жа час сюррэалістычнасць падзеяў у краіне пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Гэта ўнікальны шанец аднымі з першых пабачыць праект цалкам у будынку, дзе гэта здымалася.

УВАХОД БЯСПЛАТНЫ ПАВОДЛЕ ПАПЯРЭДНЯЙ РЭГІСТРАЦЫІ.

Колькасць квіткоў абмежаваная.

tickets.paysera.com/pl/event/procesy-premiera-pracesy-prem-era-sih-seryya

10 снежня, 19:00, «Kinoteka» ў Палацы культуры і навукі (PKiN), зала «WIEDZA», плошча Дэфіляд, 1 (plac Defilad 1), Варшава.

Узроставае абмежаванне: 16+

belsat.eu

Стужка навінаў