Не прапусціце галоўныя навіны і каментары ў «Студыі»


Падсумаванне галоўных навінаў на «Белсаце», запрашаем традыцыйна а 21 гадзіне.

Галоўныя тэмы, якія будуць агучаныя ў Студыі: Лукашэнка заўважыў праблему адтоку лекараў. Хоча забавязаць адпрацоўваць 10 гадоў маладых медыкаў, кіберпартызаны злілі другую частку базы даносчыкаў. Абмяркуем таксама і сітуацыю на мяжы. Мігранты кажуць, што іх білі беларускія памежнікі і казалі: «Ідзіце ў Польшчу». Нагадваем гледачам «Белсату» і пра дзень народзінаў Марыны Золатавай.

А таксама разам з Валерам Кавалеўскім з офісу Святланы Ціханоўскай, абмяркуем санкцыі. Раней стала вядома, што санкцыйны пакет ужо на стале 27 міністраў краінаў Еўразвязу, а ініцыятарам санкцыяў упершыню стала Данія).

З Паўлам Латушкам, кіраўніком Народнага Антыкрызіснага Упраўлення размаўляем пра рэферэндум Лукашэнкі і пра падпісанне дарожных картаў.

Марына Ляшчэўская, старшыня фонду «Беларусь 2020», распавядзе пра дзейнасць беларускай дыяспары ў Беластоку.

Стужка навінаў