Зняволены шклоўскай калоніі: За адказ на лісты салідарнасці караюць штрафным ізалятарам


У калоніі № 17 у Шклове цяпер 39 палітвязняў. Падобна, ім могуць забараняць адказваць на лісты салідарнасці.

Лісты палітвязням.
Фота: чытачы Белсату

«Прыходзяць лісты, вельмі рады падтрымцы, але калі адпісвацца на лісты чужых людзей, то адразу трапляеш у ШІЗА», – перадалі «Вясне» словы палітзняволенага са шклоўскай калоніі яго сваякі.

«Вясна» адзначае, што ў ліку зняволеных у той калоніі Павел Севярынец, Аляксей Санчук, Сяргей Волкаў, Аляксандр Троцкі, Ігар Ярмолаў і іншыя. У той жа калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Дзе кожны з ужо прызнаных палітвязнем, можна пабачыць у табліцы «Вясны».

Праваабаронцы заклікаюць пісаць палітвязням нават тады, калі адказы не прыходзяць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў