Светлагорскі тэлеканал «Ранак» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»


МУС Беларусі прызнаў светлагорскі тэлеканал «Ранак» «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне прынятае 5 верасня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Інфармацыйны цэнтр «Ранак» у Светлагорску.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Восем працаўнікоў тэлеканалу «Ранак» былі затрыманыя 11 чэрвеня сёлета. На ўсіх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Мужчынам прысудзілі 7 содняў адміністратыўнага арышту, жанчынам – штрафы памерам 25 базавых велічыняў.

Праваабаронцы лічаць, што сапраўднаю прычынаю затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула трое чалавек.

Станам на 6 верасня, паводле МУС, у Беларусі налічваецца 146 экстрэмісцкіх фармаванняў.

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў