Сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі з інваліднасцю ІІ групы Ігара Ледніка асудзілі на 3 гады калоніі


61-гадовага жыхара Барысава, палітолага, сябру БСДП Ігара Ледніка пакаралі калоніяй за публікацыю ў партыйным часопісе, у якой бок абвінавачання ўгледзеў паклёп на Лукашэнку, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ігар Леднік.
Фота: радыё «Свабода»

Разгляд справы пачаўся 2 верасня ў судзе Ленінскага раёну г. Менску. Ледніка абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 367 КК РБ – «Паклёп на прэзідэнта». Паклёп на Лукашэнку следчыя знайшлі ў артыкуле партыйнага актывіста «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ», які 28 снежня 2020 года выйшаў у часопісе БСДП «Пазіцыя». 7 чэрвеня 2021 года артыкул з’яіўся ў інтэрнэце. Пракуратура Беларусі знайшла ў ім «загадзя непраўдзівыя, ганебныя і зневажальныя для гонару і годнасці Лукашэнкі звесткі, спалучаныя з абвінавачаннем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

6 верасня суддзя Таццяна Шоцік агучыла вырак – тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Ігар Леднік мае інваліднасць ІІ групы праз праблемы з сэрцам. Актывіста затрымалі 18 красавіка 2022 года. 18 ліпеня суд Барысаўскага раёну прызнаў інфармацыйную прадукцыю ягонай старонкі ў Facebook «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У межах крымінальнай справы вядома пра выклікі ў Следчы камітэт як мінімум сямі сябраў БСДП.

Пасля затрымання Ігар Леднік страціў прытомнасць у камеры, яму ў экстранным парадку зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

Hавiны
Генпракурор Швед: Пад амністыю ў Беларусі трапяць як мінімум 8 тысяч чалавек
2022.09.06 14:42

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў