У Кангрэсе ЗША прапаноўваюць заснаваць Міжнародны крымінальны суд для Лукашэнкі


Сенат ЗША.
Фота: pravda.com.ua

Кангрэсмены ЗША лічаць, што ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі неабходныя ўвесці фінансавыя санкцыі і зладзіць міжнародны трыбунал. Пра гэта паведамляе «Голос Америки».

Аб’яднанне кангрэсменаў у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі «Сябры Беларусі» паўстала падчас візіту ў Вашынгтон Святланы Ціханоўскай. Яго прадстаўнік Крыс Сміт перакананы, што заходнія краіны мусяць не толькі рэалізоўваць ужо прынятыя меры, але і пайсці далей.

«На гэтым тыдні мы, чацвёра чальцоў групы «Сябры Беларусі», напісалі ліст кіраўніцы ад ЗША ў Міжнародным валютным фондзе і заклікалі яе скарыстацца сваім правам адносна «адмысловых сродкаў запазычання», якія можа атрымаць Беларусь, каб спыніць магчымасць гэтага – сапраўды, гэтак сама, як мы зрабілі з Венесуэлай. Гэтыя грошы могуць быць выкарыстаныя Лукашэнкам, каб кампенсаваць эфект ад санкцыяў, уведзеных ЗША, Канадай, Брытаніяй і ЕЗ. Гэта вельмі важна, і гэта трэба зрабіць неадкладна», – мяркуе кангрэсмен.

Hавiны
Кангрэсмены ЗША папрасілі МВФ не даваць Беларусі амаль мільярд долараў
2021.08.05 22:08

Ён таксама лічыць эфектыўным зварот з нагоды дзеянняў Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд:

«Лукашэнка вельмі спалоханы і ў роспачы ад таго, што можа страціць уладу, – і гэта надзвычай небяспечны стан, ён гатовы на што заўгодна ў дачыненні беларускага народу. Ён гатовы на любы гвалт, і ЗША павінны гэта цалкам разумець – і дзейнічаць на апераджэнне. Мы мусім быць гатовыя таго, каб заснаваць міжнародны трыбунал над ягонымі злачынствамі».

Пры гэтым Крыс Сміт адзначыў, што «поўнае падтрыманне рэжыму Лукашэнкі – прапагандысцкае, фінансавае і нават ваеннае – ідзе з Масквы і робіць яе саўдзельніцай».

Hавiны
У Кангрэсе ЗША з’явілася міжпартыйная група «Сябры Беларусі»
2021.07.22 10:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў