Хакеры ўзламалі «Востраў чысціні і густу». Звесткі аб 730 000 карыстальніках выставілі на продаж


Выцек адбыўся ў выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы прадпрыемства «ЗападХимТорг». Злачынцы выставілі на продаж персанальныя дадзеныя 730 000 карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні і густу», паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь.
Фота: Outleto.by

Звесткі з «Востравe чысціні» раскрываюцца не ўпершыню.

Раней з той самай інфармацыйнай сістэмы «ЗападХимТорг» персанальныя звесткі карыстальнікаў ужо выцякалі.

Але, як адзначаюць у Цэнтры абароны персанальных звестак, ніякіх захадаў для тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны не было зроблена, таму дайшло да паўторнага выцеку.

5 ліпеня Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак паведамляў пра з’яўленне ў сеціве базы з персанальнымі звесткамі 220 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы Buslik.by.

Hавiны
Кіберпартызаны пацвердзілі ўзлом сайтаў БДУ, паказаўшы спампаваныя з базы дакументы
2023.07.04 20:28

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў