Урад аднавіў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі


З Беларусі зноў на тры месяцы забаранілі вывозіць грэчку і пшанічную муку. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка, паведамляе прэсавая служба ўраду.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 015.by

Урад пастанавіў забараніць вываз з Беларусі мукі з пшаніцы мяккай і спельты, крупаў грубага памолу з грэчкі, грачанага збожжа, гатовых прадуктаў з грэчкі. Забарону ўвялі на тры месяцы дзеля абароны ўнутранага рынку.

Забарона датычыць вывазу як у межах ЕАЭС, гэтак і ў іншыя краіны: за выключэннем аказання гуманітарнай дапамогі, вывозіць з Беларусі нельга не толькі айчынную, але і імпартную прадукцыю.

Забарона на вываз грэчкі дзейнічае яшчэ з мінулага года і працягваецца кожныя тры месяцы.

Hавiны
Урад забараніў вывозіць з краіны грэчку
2020.04.01 15:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў