Гісторык Тымаці Снайдэр станецца голасам Алеся Бяляцкага ў праекце «Галасы новай Беларусі»


Выстава «Галасы новай Беларусі» драматурга і лектара Ейлаўскага ўніверсітэту Андрэя Курэйчыка адбудзецца 15 чэрвеня ў Осла. Праект прэзентуе 16 маналогаў беларускіх палітычных вязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай ды Ігара Лосіка.

Арт-інсталяцыя запланаваная падчас Форуму свабоды ў Осла. Як пазначаецца ў анонсе выставы, яна «звяртае ўвагу на барацьбу беларускага народу супраць жорсткага дэспата, які, не скаваны ніякімі маральнымі абмежаваннямі, бязлітасна наступае на іншадумцаў».

«Галасы новай Беларусі» прэзентуюць 16 маналогаў беларускіх палітычных вязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай ды Ігара Лосіка. На выставе загучаць галасы амерыканскіх актораў і вядомых выкладчыкаў Ейлаўскага ўніверсітэту, у тым ліку знаных амерыканскіх гісторыкаў Тымаці Снайдэра і Марсі Шор, філосафа Джэйсана Стэнлі, рэжысёра Юрыя Кардонскага.

«Часам праўда не патрабуе нічога, акрамя таго, каб яе выказалі даслоўна», – заявіў аўтар праекту Андрэй Курэйчык.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў