Расея і Украіна абмяняліся палоннымі


Расея паведаміла пра вяртанне трох лётчыкаў. Ва Украіну ў рамках абмену вярнуліся 45 чалавек.

Ва Украіну вярнуліся з Расеі 45 ваеннапалонных.
Фота: Андрэй Ярмак/Telegram

Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі 6 траўня апублікавала паведамленне, што з украінскага палону былі вернутыя тры расейскіх лётчыкі.

«6 траўня ў выніку складанага перамоўнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернутыя трое расейскіх вайскоўцаў – лётчыкаў ПКС Расеі, якім у палоне пагражала смяротная небяспека», – гаварылася ў паведамленні ваеннага ведамства.

Ва Украіну вярнуліся з Расеі 45 ваеннапалонных.
Фота: Андрэй Ярмак/Telegram

Адначасова кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што ў рамках абмену палоннымі дамоў вярнуліся 45 чалавек – 42 мужчыны і тры жанчыны – абаронцы «Азоўсталі». З іх – 35 шараговых і сяржантаў і 10 афіцэраў.

«Сярод іх ёсць ваяры, якія ажаніліся падчас абароны Марыупалю, на «Азоўсталі», – напісаў Андрэй Ярмак. – <…>. Таксама ёсць наш жаўнер, які да шырокамаштабнага ўварвання быў у палоне расейцаў цягам 2,5 гадоў, куды трапіў падчас Шырокінскай аперацыі. Пасля ён быў вызвалены з палону і адразу вярнуўся ў падраздзяленне. Зноў трапіў у палон на «Азоўсталі» і сёння вяртаецца дамоў».

Папярэдні абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбыўся 26 красавіка.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў