Рэдактар парталу Orsha.eu і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак распавёў на сваёй старонцы ў Facebook, што ўлады абвесцілі яго ў вышук.
Арыенціроўкі з фотаздымкам Ігара цяпер вісяць у Воршы на стэндах «Іх шукае міліцыя».
«Лукашэнка няслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток.
Цяпер я, аказваецца, «скрылся от следствия» і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе», – пракаментаваў гэтую сітуацыю журналіст у Facebook.
Раней Казмерчак быў вымушаны пакінуць Беларусь. Сёлета ў красавіку журналіст даведаўся, што супраць яго пачалі справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу – нібыта за абразу Лукашэнкі. Што канкрэтна сілавікі расцанілі як абразу, Казмерчак не ведае.
РР belsat.eu