Уладзімір Зяленскі: «З Беларусі мы на сёння не бачым ніякіх пагрозаў»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю тэлеканалу «Ми – Україна» адказаў на пытанне адносна рызыкаў нападу з боку Беларусі і распавёў, як украінцы рыхтуюцца да такой магчымасці.

Уладзімір Зяленскі, Владимир Зеленский
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў другую гадавіну пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

На беларускім кірунку Украіна цяпер будуе ўмацаванні.

«Мы будуем рубяжы – гэта не сакрэт. І расейцы таксама павінны ведаць. І беларусы таксама ці расейцы на тэрыторыі Беларусі, скажам так, павінны ведаць: так, тут ёсць рубяжы, так, тут будуць тры магутныя лініі абароны і тут ёсць войска», – сказаў Зяленскі.

На абаронных рубяжах на мяжы з Беларуссю падрыхтаваныя супрацьтанкавыя равы і так званыя «зубы цмока», удакладніў прэзідэнт Украіны.

«Яны павінны ведаць, што будзе адпор. І грамадства нашае, напрыклад, Чарнігаўшчына, павінна ведаць, што тут будзе магутная абарона», – дадаў украінскі лідар.

Адначасова, паводле Зяленскага, Украіна не бачыць цяпер пагрозы з боку Беларусі:

«Што датычыць стратэгіі, то з Беларусі мы пакуль не бачым ніякіх на сёння планаў і пагрозаў і магутнасцяў».

У пятніцу 5 красавіка Зяленскі наведаў Чарнігаўскую вобласць, дзе праверыў будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў на мяжы.

Hавiны
Украіна прапануе дадаць да санкцыяў супраць Расеі і Беларусі забарону авіятранзіту
2024.04.05 17:04

Надоечы ў інтэрв’ю The Washington Post Уладзімір Зяленскі заявіў, што без дапамогі ЗША Украіне прыйдзецца адступаць «крок за крокам», і што для абароны лініі фронту ЗСУ патрэбныя 8000 артылерыйскіх снарадаў у дзень, а ўкраінскія вайскоўцы могуць дазволіць сабе толькі 2000. Гэта стварае пагрозу прарыву расейскіх войскаў у вялікія гарады і вымушае Украіну скарачаць лінію фронту.

Прэзідэнт зазначыў, што крытыкі выдзялення дапамогі Украіне не разумеюць, наколькі высокія стаўкі ў гэтай вайне. Паводле Зяленскага, «калі Украіна падзе, Пуцін падзеліць свет» на сяброў і ворагаў Расеі.

Hавiны
Зяленскі заявіў, што без дапамогі ЗША Украіне прыйдзецца адступаць «крок за крокам»
2024.03.30 08:10

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў