6 красавіка каля 13:25 ў Менску адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе ДАІ. Пацярпелі пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца маршрутнага таксі маркі «Mercedes» каля дому №18 па вуліцы Гінтаўта не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на прыпаркаваныя аўтамабілі«Renault», «Volkswagen» і «Mercedes». Па інерцыі ад удару аўтамабіль «Mercedes» выехаў за межы праезджай часткі і сутыкнуўся з дрэвам, а «Volkswagen» – з асвятляльнай мачтай.
Пяцёра пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў лякарню.
Гэта другая сурь’ёзная аварыя з удзелам маршруткі за дзень. Раніцай 6 красавіка ДТЗ з маршруткай адбылося ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласці. Дзевяць чалавек трапілі ў лякарню.
Марыя Міхалевіч belsat.eu