Праваабаронца: Нам варта шукаць менш відавочныя для ўладаў спосабы падтрымкі палітвязняў


Супраць 63-гадовай палітзняволенай Наталлі Малец, раней асуджанай паводле палітычных матываў да «хатняй хіміі», завялі новую крымінальную справу за нібыта грашовую падтрымку палітвязняў. З верасня 2023 года жанчына знаходзіцца пад вартай. Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка разважае, ці небяспечна сёння падтрымліваць палітзняволеных.

Наталля Малец.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Першапачаткова Наталлю абвінавачвалі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.361-2 КК РБ). Але 5 сакавіка прэс-служба Следчага камітэту паведаміла, што жанчыне прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Пры гэтым ведамства адзначыла, што сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў» палітычным зняволеным.

Следчыя ўстанавілі, што Наталля ажыццявіла не менш за 125 пераводаў 114 беларусам на суму больш за паўтары тысячы рублёў. Як піша СК, жанчына пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Таксама следчыя ўстанавілі, што Наталля ўдзельнічала ў закрытай суполцы ў Facebook, якая належыць «экстрэмісцкаму фармаванню». Верагодна, гаворка ідзе пра суполку «Письма Солидарности Беларусь 2020», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Асобна КДБ вызначыў прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да ініцыятывы, сярод іх – Наталля Малец. Верагодна, менавіта гэта і стала падставай для крымінальнага пераследу жанчыны.

«У суполцы публікаваліся заклікі да аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, у дачыненні да якіх вёўся крымінальны пераслед за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці. Начытаўшыся выдуманых гісторыяў пра »цяжкія« лёсы экстрэмістаў, фігурантка пераводзіла грошы на іхныя рахункі ў следчых ізалятарах», – піша Следчы камітэт.

Перавод грошаў людзям, якія ўтрымліваюцца пад вартай, фактычна не забаронены заканадаўствам, зазначае «Вясна». Аднак, калі зняволенаму, якога ўключылі ў «спіс экстрэмістаў», на рахунак перавядуць грошы, то пра гэта банк паведаміць у Камітэт дзяржаўнага кантролю, а ўсе ўдзельнікі фінансавай аперацыі, якая падлягае асабліваму кантролю, будуць ідэнтыфікаваныя.

Каментар
«Любая дзейнасць можа стаць злачынствам». Ці пачалі садзіць за грашовыя пераводы палітвязням?
2024.04.05 15:13

Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка лічыць пераслед за грашовыя пераводы зняволеным чарговым спосабам сілавікоў спыніць узаемадапамогу беларусаў і запужаць людзей крымінальнай адказнасцю за салідарнасць з палітвязнямі:

«Хутчэй за ўсё ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра пераслед чалавека за сувязь з адным з «экстрэмісцкіх фармаванняў» – адвольна прызнаных такімі грамадскіх ініцыятываў, але спецслужбы не кажуць пра гэта прама, каб дасягнуць адразу некалькі мэтаў, і ў першую чаргу трывала ўкараніць ідэю аб крымінальнасці ўзаемадапамогі».

Павел Сапелка лічыць, што цяпер уладам важна, каб у свядомасці беларусаў трывала замацавалася думка пра тое, што любая форма дапамогі небяспечная.

«І так, гэта сапраўды небяспечна, хоць часта нават з пункту гледжання рэакцыйных законаў сучаснай Беларусі і не зʼяўляецца насамрэч падставай для крымінальнага пераследу. Таму нам усім варта шукаць менш відавочныя для ўладаў спосабы падтрымкі палітвязняў, пакідаць для ўладаў менш простых шляхоў выявіць і пакараць неабыякавых людзей», – рэзюмуе праваабаронца.

Hавiны
«Прыходзілі, выпытвалі». Сілавікі не пакідаюць у спакоі сваякоў затрыманых за перадачы палітвязням
2024.02.06 14:49

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў