Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі назваў разню ў Бучы фэйкам


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у размове з дзяржаўным тэлеканалам «Беларусь 1» назваў «фэйкаваю сітуацыяй» відэасведчанні гібелі мірных жыхароў ва ўкраінскім горадзе Буча.

«Тое, што адбылося ў населеным пункце Буча… Відаць, калі фэйкавая сітуацыя, калі нібыта забіты на дарозе – у люстэрка відаць – устае ды ідзе з дарогі», – сказаў дзяржаўны сакратар.

У сваім каментары Вальфовіч спасылаецца на ўжо зняпраўджаны расейскімі журналістамі рэпост, які з’явіўся ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства абароны РФ у адказ на шматлікія здымкі забітых мірных жыхароў Бучы. Там было змешчанае відэа нізкай якасці, на якім нібыта труп рухае рукою. На відэа ў добрай якасці выявілася, што ніякага варушэння не было: у кадр трапіў эфект скажэння ў люстэрку задняга віду.

Аналітыка
«З усім змесцівам зраўняць з зямлёй». Што кажуць пра частку, дзе служылі меркаваныя каты Бучы
2022.04.05 19:34

Нагадаем, што расейскія вайскоўцы, якіх украінскіх бок вінаваціць у масавых забойствах у Бучы, цяпер, паводле наяўных звестак, у Беларусі – каля Мазыра.

Раней у Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны заявілі, што менавіта група высокапастаўленых службовых асобаў і генералаў са складу Савету бяспекі Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне беларускіх войскаў ва Украіну дзеля падтрымання расейскай агрэсіі.

Hавiны
Генштаб Украіны: Генералы з лукашэнкаўскага Савету бяспекі хочуць уцягнуць Беларусь у вайну
2022.03.26 22:38

ПС belsat.eu

Стужка навінаў