На Дзень Волі, 25 сакавіка, ініцыятыва BY Teatr запрашае на прагляды спектаклю ў Варшаве.
BY Teatr пачне сваю дзейнасць 25 сакавіка 2023 года, у Дзень Незалежнасці Беларусі. У мэтах бяспекі творчы калектыў не называе свае імёны. «Жнівень» паўстаў у супрацы з польскімі «Тэатральным інстытутам» і «Новым Тэатрам».
У спектаклі падзеі разгортваюцца вакол звычайнай беларускай сямʼі і пратэстаў 2020-га года. Тэатральная праца даследуе калектыўную траўму, якую трэба асэнсаваць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (які ніколі не скончыўся для людзей, якія засталіся ў Беларусі) і рухацца наперад па шляху пераменаў.
Дзе: Тэатральны інстытут (вуліца Jazdów 1, Варшава)
Спектакль на беларускай мове з польскімі субтытрамі (пераклад Агнешкі Совіньскай)
Уваход вольны, бясплатныя білеты даступныя тут: на 17.00 і на 20.00.
Таксама паказ будзе 26 сакавіка ў Цэнтры «Дыялог» імя Марэка Эдэльмана ў Лодзі.
BY theatre – гэта тэатральная супольнасць, якая аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў, харэографаў і іншых тэатральных дзеячаў, якія мусілі пакінуць Беларусь. Яны жадаюць развіваць беларускі тэатральны праект на аснове мультыкультуралізму, захоўваючы яго спецыфіку, самабытнасць і мову.