Беларуская шахматыстка памяняла грамадзянства на расейскае


Яшчэ ў 2021-м 20-гадовая беларуская шахматыстка Вольга Бадэлька пастанавіла выступаць за Расею. Цяпер яна афармляе спартовае грамадзянства.

Вольга Бадэлька. Крыніца: mogilev-region.gov.by

«Я буду вельмі радая выступаць за зборную Расею, гэта адна з наймацнейшых камандаў свету, у якую вельмі няпроста трапіць. У Расеі вялікая канкурэнцыя, і за месца ў зборнай трэба змагацца. Спадзяюся, што ўсе тэхнічныя пытанні развяжуцца і я змагу выступаць на спаборніцтвах у складзе зборнай. Пагатоў пераход у Азію павінен прынесці нам новыя турніры, у тым ліку камандныя», – цытуе Вольгу сайт Федэрацыі шахматаў Расеі.

У складзе зборнай Расеі беларуска заменіць 12-разовую чэмпіёнку свету Аляксандру Касцянюк. 38-гадовая гросмайстарка прызналася, што расейскае ўварванне ва Украіну яе шакавала, яна асудзіла вайну і цяпер будзе выступаць пад сцягам Швейцарыі.

Нагадаем, што раней Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) адхіліла ад выступаў расейскіх і беларускіх гульцоў праз вайну ва Украіне. Пры гэтым шахматысты маглі выступаць пад сцягам FIDE. Забарона дзеіць да 1 студзеня 2024 года. Пасля гэтага Расея падала заяўку ў Азіяцкую федэрацыю шахматаў, і яе прынялі. Праз год, з 1 сакавіка 2023-га, Расею можна лічыць азіяцкаю шахматнаю краінаю. Беларуская федэрацыя шахматаў на такі крок не пайшла.

Некалькі беларускіх шахматыстаў у 2020 годзе падтрымалі беларускі народ. Цяпер некаторыя з іх, напрыклад, Уладзіслаў Кавалёў і Сяргей Азараў выступаюць пад сцягам FIDE, а Настасся Сарокіна – пад сцягам Аўстраліі.

Нагадаем, што нядаўна валейбалістка з Беларусі, 31-гадовая Настасся Гарэлік атрымала расейскі пашпарт і адмовілася выступаць за Беларусь.

Hавiны
Беларуска спартоўка стала расяянкай, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча
2023.02.25 13:58

АС belsat.eu

Стужка навінаў