Затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная воля» Настассю Шаркевіч


Сілавікі затрымалі супрацоўніцу «Народнай волі» Настассю Шаркевіч, якая адміністравала тэлеграм-канал выдання. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.

Настасся Шаркевіч. Крыніца: Анастасия Шаркевич / Facebook

На «пакаянным» відэа Настасся Шаркевіч гаворыць, што адміністравала тэлеграм-канал «Народнай волі». Сілавікі заяўляюць, што дзяўчына заклікала блакаваць дарогі, да масавых закалотаў, незаконных акцыяў, а таксама прасоўвала «дэструктыўны кантэнт».

Варта адзначыць, што сацыяльныя сеткі і сайт «Народнай волі» не прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Вядома, што ў кастрычніку 2020 года Настассю ўжо затрымлівалі і на нейкі час адвозілі ў Фрунзенскае РУУС Менску. Тады ў яе ўдома правялі ператрус, падчас якога забралі на экспертызу ў тым ліку плакат з надпісам «Асвятляю любоўю». Ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы паводле артыкулу аб масавых закалотах (арт. 293 КК). Аднак у той момант у Настассі не было працэсуальнага статусу, яна не была ні падазронаю, ні сведкаю.

Да 2020 года Шаркевіч працавала на дзяржаўных тэлеканалах СТВ і «Мир».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў