Смяротны землятрус у Японіі, вяртанне абаронцаў «Азоўсталі» ва Украіну. Фатаграфіі тыдня


Першы вялікі абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй за паўгода, серыя магутных землятрусаў у Японіі, сутыкненне пасажырскіх цягнікоў у Інданезіі – сабралі здымкі тыдня.

Мост на рацэ Штувег (Stuwweg) в Маастріхте (Mestreech) у Нідэрландах знаходзіцца пад пагрозай абвальвання пасля таго, як у яго ўрэзаўся плывучы дом, які знесла плынню падчас моцнага дажджу праз прарваную плаціну. У выніку сутыкнення была пашкоджаная адна з апор пасярэдзіне маста. Прычыны прарыву плаціны яшчэ расследуюцца мясцовымі органамі. Маастріхт, Нідэрланды. 4 студзеня 2024 года.
Фота: Sem van der Wal / Hollandse Hoogte / East News
Паўночны алень бачны перад палярным ззяннем, якое асвятляе неба за Палярным кругам над лагерам саамаў каля вёскі Брэйвікейдэт (Breivikeidet), Нарвегія. 1 студзеня 2024 года.
Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
Серыя магутных землятрусаў, якія абрынуліся на захад Японіі, пашкодзіла тысячы будынкаў і забрала дзясяткі жыццяў. Сама меней 92 чалавекі загінулі ў выніку землятрусу магнітудай 7,6, які адбыўся на аддаленым японскім паўвостраве Нота. Ратавальнікі да гэтага часу спрабуюць знайсці 242 мясцовых жыхароў, якія лічацца зніклымі без вестак, аднак з моманту першай хвалі землятрусу мінула ўжо больш за 72 гадзіны (час, калі захоўваюцца высокія шанцы знайсці жывых пад руінамі абваленых будынкаў). Нота, Японія. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Hiro Komae / AP Photo / East News
Салдат нясе на спіне пажылую жанчыну, якую выратавалі з разбуранага дому праз 22 гадзіны пасля землятрусу ў горадзе Судзу (Suzu), прэфектура Ісікава (Ishikawa). Каля 4600 вайскоўцаў задзейнічаны ў выратавальных аперацыях пасля землятрусу магнітудай 7,6. Судзу, Японія. 2 чэрвеня 2023 года.
Фота: Yomiuri Shimbun / AP Images / East News
Чалавек глядзіць на хвалі, якія разбіваюцца аб бераг у Ньюхейвене (Newhaven), падчас шторму Хенк, які абрынуўся на значную частку Вялікай Брытаніі. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Adrian Dennis / AFP / East News
Аэрафотаздымак паказвае два пасажырскія цягнікі, якія сутыкнуліся ў інданезійскай правінцыі Заходняя Ява. У выніку здарэнне загінулі  чатыры чалавекі, не менш за 42 атрымалі раненні. Заходняя Ява, Інданезія. 5 студзеня 2024 года.
Фота: Timur Matahari / AFP / East News
Украінскія вайскоўцы абдымаюцца пасля завяршэння абмену ваеннапалоннымі. Паміж Украінай і Расеяй адбыўся 49-ы па ліку абмен ваеннапалоннымі, але першы вялікі за апошнія паўгода. Украіна вярнуліся 230 чалавек: 213 салдатаў і сяржантаў, 11 афіцэраў, 6 грамадзянскіх асобаў. Частка з вайскоўцаў абараняла Марыупаль і «Азоўсталь». Папярэдні абмен ваеннапалоннымі быў у пачатку жніўня 2023 года, тады ва Украіну вярнуліся 22 салдаты. 3 студзеня 2024 года.
Фота: Handout / Ukrainian Presidential Press Servic / AFP / East News
Супрацоўнік ДСНС працуе на тушэнні пажару газаправода пасля масіраванага расейскага абстрэлу. У выніку атакі ў Кіеве і Харкаве пацярпелі больш за 120 чалавек, пяць чалавек загінулі. Расея запусціла па Украіне каля 100 ракетаў рознага тыпу, 70 з іх былі знішчаныя супрацьпаветранай абаронай. Кіеў, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў