У Беларусі апублікавалі Закон аб канфіскацыі маёмасці. У каго будуць забіраць?


6 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі Закон аб канфіскацыі маёмасці. Дакумент прынялі 3 студзеня, ён набывае моц праз 10 дзён пасля публікацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Inbusiness.kz

Паводле дакументу, канфіскацыі падлягаюць грошы, акцыі, аблігацыі, каштоўныя паперы, нерухомасць, транспартныя сродкі ды іншыя аб’екты права ўласнасці.

Сканфіскаваць іх могуць у любых фізічных або юрыдычных асобаў, незалежна ад таго, дзе зарэгістраваныя, калі яны здзейснілі недружалюбныя дзеянні ў дачыненні Беларусі або паўплывалі на замежныя дзяржавы ў здзяйсненні такіх дзеянняў. Што маецца на ўвазе пад недружалюбнымі дзеяннямі, не ўдакладняюць.

Рашэнне пра канфіскацыю будзе прымаць Савет Міністраў, а канфіскаваная маёмасць пераходзіць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка таксама ўхваліў змены ў Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь. Па новаўвядзеннях пазбаўленне грамадзянства пагражае асобам, якія жывуць за мяжой, але маюць прысуд за «экстрэмісцкую» дзейнасць, або калі нанеслі шкоду інтарэсам Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў