Выбары з зорачкай. Праваабаронцы апублікавалі першую справаздачу пра кампанію ўладаў


Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавала сваю першую справаздачу па выніках назірання за электаральнай кампаніяй, прызначанай на 2024 год. Кампаніі ажыццяўляюць Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вучэнні МУС
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі рыхтуецца разганяць паслявыбарчыя пратэсты.
Фота: pressmvd / Telegram

Праваабаронцы адзначаюць, што тэрмін «выбары» ў дачыненні да выбарчай кампаніі 2024 года «выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна, паколькі любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае, перш за ўсё, умовы, калі ў поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, уключаючы свабоду слова, свабоду мірных сходаў і асацыяцый, права ўдзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабоду ад дыскрымінацыі, што ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічае».

У справаздачы гаворыцца, што выбары ў Беларусі «пачынаюцца ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій; ва ўмовах фактычнай адсутнасці свабоды выказвання меркавання, мірных сходаў і асацыяцый; у атмасферы татальнага страху і ў зачышчаным палітычным полі». Праваабаронцы падкрэслілі, што змены заканадаўства пасля 2020 года знізілі ролю парламенту, звузілі кола ўдзельнікаў электаральных працэсаў, абмежавалі выбарчыя правы грамадзянаў і павысілі кантроль уладаў над выбарчым працэсам.

«Змены ў прававым рэгуляванні выбараў у Беларусі робяць іх на практыцы несвабоднымі і несправядлівымі. На ўзроўні правапрымянення і адміністрацыйнай практыкі, працягваюцца рэпрэсіі супраць любых праяваў таго, што ўспрымаецца ўладамі як палітычныя актыўнасці, ліквідаваныя незалежныя СМІ і практычна ўсе арганізацыі грамадзянскай супольнасці, асабліва праваабарончыя. Сродкі прававой абароны, што існуюць, па-ранейшаму неэфектыўныя; адсутнічаюць гарантыі незалежнасці судоў, прадказальнасць у правапрымяняльнай практыцы. Усё гэта ўжо дазваляе канстатаваць немагчымасць для грамадзян рэалізаваць свае выбарчыя правы», – гаворыцца ў высновах.

Hавiны
Ціханоўская заклікала беларусаў выказаць нязгоду з адзіным днём галасавання
2023.12.01 18:50

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская прапанавала 5 магчымых спосабаў рэагавання на так званы адзіны дзень галасавання, які будзе праходзіць у нашай краіне 25 лютага. Яна назвала так званы адзіны дзень галасаванне падманам і імітацыяй. Ціханоўская ў сваім звароце падкрэсліла, што вынікі гэтых так званых выбараў не прызнаюць ні самі беларусы, ні міжнародная супольнасць.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў