Калона вайсковай тэхнікі з бела-чырвона-белымі сцягамі з’явілася непадалёк ад беларускай мяжы


Калону вайсковай тэхнікі з усталяванымі на ёй бела-чырвона-белымі сцягамі прыкмецілі, меркавана, у Ровенскай вобласці Украіны, якая наўпрост мяжуе з Беларуссю.

Адзін з вайсковых аўтаў, прыкмечаных у калоне.
Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegram

Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь», спасылаючыся, у сваю чаргу, на тэлеграм-канал украінскага журналіста Андрэя Цапліенкі.

«Заяўлена, як знятае ў Ровенскай вобласці», – піша ўкраінскі журналіст.

Сапраўды, на відэа бачна, як па дарозе рухаецца да паўтара дзясятка адзінак тэхнікі з усталяванымі на ёй бела-чырвона-белымі сцягамі.

На дадзены момант пацвердзіць дакладнасць звестак пра месцазнаходжанне калоны, а таксама пра мэты яе з’яўлення немагчыма.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў