Месцы для беларускіх журналістаў і журналістак, які цяпер за кратамі былі зарэзерваваныя на фестывалі, арганізаваным Польскім тэлебачаннем у Варшаве. Таблічкі з імёнамі Кацярыны Андрэевай, Дарʼі Чульцовай, Ірыны Слаўнікавай і Анджэя Пачобута стаялі на знак павагі да калегаў, якія адбываюць пакаранне ў Беларусі за прафесійную дзейнасць.
Арганізаваны Польскім тэлебачаннем Міжнародны фестываль «Heart of Europe» – першы фестываль тэлевізійных праектаў, які цалкам прысвечаны краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён накіраваны на папулярызацыю тэлевізійнай творчасці ў рэгіёне, а таксама на развіццё грамадскіх медыяў і ўмацаванне іх ролі ў медыяландшафце ўсёй Еўропы.
– Мэта фестывалю – умацаванне супольнасці жыхароў гэтай часткі Еўропы, стымуляванне абмену ідэямі, абмен кантэнтам, – кажуць яго стваральнікі.
Сёння на фестывальнай імпрэзе чатыры месцы ў залі былі пустыя. Яны былі сімвалічна зарэзерваваныя для беларускіх журналістаў – Кацярыны Андрэевай, Дарʼі Чульцовай, Ірыны Слаўнікавай і Анджэя Пачобута, які таксама зʼяўляецца сябрам Саюзу палякаў у Беларусі.
– Беларусаў не хапае за нашым сталом. Мы павінны быць разам і памятаць пра нашых братоў і сясцёр. Гэтыя крэслы зарэзерваваны для Дарʼі Чульцовай, Кацярыны Андрэевай, Ірыны Слаўнікавай і Анджэя Пачобута. Іх павінна быць яшчэ больш… – патлумачыў гэты сімвалічны жэст віцэ-прэзідэнт праўлення TVP Матэвуш Матышковіч. – Дарагія беларусы, мы чакаем, калі вы далучыцеся да нас і сядзеце за наш стол.
АА belsat.eu