ГУБАЗіК затрымаў галоўнага інжынера гомельскага заводу «Мілкавіта»


Сілавікі затрымалі галоўнага інжынера гомельскага заводу «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. Яму інкрымінуюць «фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацыяў», за гэта 45-гадоваму мужчыну можа пагражаць да шасці гадоў турмы. Пра затрыманне паведамляе тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Аляксандр Стругальскі. Крыніца: produkt.by

Паводле сілавікоў, «галоўны інжынер заводу ААТ «Мілкавіта», атрымліваючы заработную плату памерам 2500 рублёў, вырашыў яе траціць не на сваю сям’ю, а на фінансаванне і папаўненне кішэняў экстрэмісцкіх арганізацыяў, якія вядуць палітыку супраць Беларусі».

Таксама Аляксандра Стругальскага абвінавачваюць у падпісцы на «экстрэмісцкія рэсурсы» і ў тым, што ён нібыта спрабаваў сарваць рэферэндум аб зменах у Канстытуцыю на выбарчых участках у Гомлі.

Cілавікі апублікавалі запіс затрымання Стругальскага і «пакаяннае» відэа, у якім ён кажа, што пераводзіў сродкі беларускім арганізацыям, якія дапамагаюць рэпрэсаваным.

Матэрыялы перададзены ва УСК па Гомельскай вобласці для распачынання крымінальнай справы паводле арт. 361-2 («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання») КК Беларусі.

Hавiны
Праваабаронцы: У верасні сілавікі затрымалі 413 асобаў
2022.10.04 22:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў