Аўтарынак новых легкавых аўтамабіляў у верасні скараціўся ў 10 разоў


Афіцыйны аўтамабільны рынак новых легкавікоў у верасні сёлета ў параўнанні з вераснем мінулага году абваліўся ў 10 разоў. Такія звесткі прыводзіць Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

У верасні сёлета афіцыйна ў Беларусі прадалі ўсяго 374 новых легкавых аўтамабіляў. Паводле Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, гэта на 90,4 % меней, чым у верасні летась.

Пры гэтым Сяргей Самойла, сябра праўлення БАА, выканаўчы дырэктар аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» звяртае ўвагу, што раней новыя аўтамабілі прывозілі ў Беларусь афіцыйна з заводаў да дылераў. Але сёлета людзі могуць шукаць альтэрнатыўныя пастаўкі новых аўтаў. Таму рэальны аб’ём рынку можа быць і ў 2-3 разы вышэйшы.

«Калі вяртацца да афіцыйных дадзеных, то тэндэнцыя апошніх месяцаў не змянілася – з пачатку лета лідарам продажаў зʼяўляецца марка «Geely». У верасні было рэалізавана 115 аўтамабіляў гэтага брэнда. Па выніках 9 месяцаў 2022 г. на рынку найбольш прадалі аўтамабіляў маркі «LADA» з вынікам 3573 аўтамабіляў», – кажа Сяргей Самойла.

Эксперты БАА прагназуюць, што продажы на рынку ў першым і ў другім паўгоддзі бягучага году будуць адрознівацца ў некалькі разоў. Структура ж рынку па марках залежыць цяпер ужо не столькі ад попыту, колькі ад наяўнасці і прапановы.

Аб’ектыў
Дзе ліўнеўкі? Беларускія дарогі і двары тонуць
2022.10.04 22:30

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў