Каманда Беларусі заняла 27-е месца па медалях на Паралімпіядзе


Беларускі плывец Ігар Бокі на Паралімпійскіх гульнях у Токіа. 27 жніўня 2021 г.
Фота: MARKO DJURICA / Reuters / Forum

Гэта горшы вынік у гісторыі краіны. Беларуская зборная мае на сваім рахунку 7 медалёў, 5 з іх заваяваў плывец Ігар Бокі, паведамляе Zerkalo.io.

Ігар Бокі перамог на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на такой жа дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 400 м вольным стылем. 50 метраў вольным стылем спартовец адолеў за 23,21 секунды.

Бронзавы медаль узяла Лізавета Пятрэнка ў кіданні кап’я, а срэбра ў плыўца Ягора Шалканова.

На Паралімпіядзе 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра беларусы заваявалі 19 медалёў – 6 вышэйшых узнагарод таксама заваяваў тады Бокі. А на спаборніцтвах у Лондане ў 2012 годзе – 25 медалёў, там Бокі ўзяў 5 залатых медалёў.

Лепшы вынік беларуская зборная паказала ў 1996 годзе: тады ў Атланце нашы спартсмены ўзялі 33 медалі.

Hавiны
Плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Токіа
2021.08.29 14:32

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў