Беларускія памежнікі заявілі пра смерць грамадзяніна Егіпту на мяжы з Польшчай


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі распавёў, што на беларуска-польскай мяжы памёр грамадзянін Егіпту, які спрабаваў трапіць на тэрыторыю Польшчы, і яго нібыта гвалтоўна выцеснілі адтуль польскія памежнікі.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што на мяжы з Польшчай памёр грамадзянін Егіпту.
Фота: скрыншот з відэа/Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі/Telegram

У тэлеграм-канале беларускага памежнага камітэту апублікаванае відэа, на якім адзін мужчына ляжыць на траве, а другі сядзіць побач з ім. Сцвярджаецца, што раніцай 5 жніўня «польскія сілавікі выцеснілі праз браму для жывёлаў» двух мігрантаў. Адзін з іх – сірыец, другі – егіпцянін.

Іх абодвух нібыта затрымалі на польскім баку мяжы, там збівалі, забралі ў іх рэчы і грошы і «з прымяненнем газавых балончыкаў прымусілі прайсці праз агароджу».

«Некалькі дзясяткаў метраў сірыец здолеў пранесці сябра ў непрытомным стане, аднак мужчына памёр. Беларускія памежнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая канстатавала смерць уцекача (егіпцяніна – рэд.). Грамадзяніну Сірыі аказаная неабходная дапамога», – запэўнівае памежны камітэт.

Hавiны
За содні больш за 290 мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу з Польшчай
2023.07.28 11:05

Паводле Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя содні на тэрыторыю краіны спрабавалі трапіць без патрэбных дакументаў 43 замежнікі – грамадзяне Марока, Пакістану і Судану. За дапамогу мігрантам затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў 4 грамадзянаў Афганістану.

Hавiны
Мігранты закідалі польскі памежны патруль петардамі
2023.08.03 12:29

Апошнім часам ад Памежнай аховы Польшчы штодня прыходзяць навіны пра групы мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перайсці мяжу, а таксама закідваюць памежнікаў камянямі і петардамі. Польшча сцвярджае, што беларускі бок дапамагае мігрантам пераходзіць мяжу і забяспечвае іх камянямі, галлём і т.п. для спробаў гвалтоўнага прарыву праз мяжу.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў