Новы віток міграцыйнага крызісу ўжо пачаўся


Пачаўся новы віток міграрцыйнага крызісу лічыць сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Да такой высновы ён прыйшоў прааналізаваўшы статыстычныя дадзеныя па спробах нелегальных пераходаў межаў Беларусі з Краінамі Еўразвязу.

Сацыёлаг адзначае, што на фоне паставак ядравай зброі ў Беларусь тэма раскручвання новага вітка міграцыйнага крызісу засталася даволі непрыкметнай сярод экспертнай супольнасці. Тым не менш яна вельмі ўстрывожыла нашых заходніх суседзяў.

Генадзь Коршунаў гаворыць аб тым, што «наўмысна чакаў канца сакавіка, каб сабраць і параўнаць памесяцовую статыстыку па спробах нелегальных перасячэнняў межаў Еўразвязу і Беларусі. І чакаў не дарэмна, таму што дадзеныя атрымаліся вельмі цікавымі».

Крыніца: newbelarus.vision

З графіку вынікае, што колькасць нелегальных перасячэнняў беларуска-польскай мяжы ў сакавіку рэзка павялічылся больш чым удвая, перавысіўшы студзеньскія паказчыкі. Гэта рэкорд апошніх 16 месяцаў. Вышэй было толькі на піку мігранцкага крызісу ўвосень 2021 года.

Крыніца: newbelarus.vision

Сацыёлаг звязвае рэзкі трэнд на павелічэнне колькасці нелегальных перасячэнняў з рэакцыяй польскіх уладаў на палітычна матываваны вырак журналісту Анджэю Пачобуту. У выніку гэтага быў зачынены памежны пераход Баброўнікі – Бераставіца, што выклікала чэргі на беларуска-польскай мяжы. Мігранты ж сталі адказам беларускіх уладаў і пачалі выкарыстоўвацца ў якасці «гібрыднай зброі супраць Польшчы», і гэта становіцца яшчэ больш відавочным, кажа Генадзь Коршунаў, «калі паглядзець на тое, што ў той жа час адбываецца ў на межах Беларусі з іншымі краінамі – членамі Еўразвязу.

Так, напрыклад, на беларуска-літоўскім памежжы «поўны штыль» (калі нават параўноўваць з Латвіяй).

«З чым звязана такая выбарчая дынаміка на беларуска-літоўскай мяжы адназначна сказаць цяжка. Але можна асцярожна меркаваць, што некаторую ролю адыгрываюць надзеі Лукашэнкі на хоць нейкую нармалізацыю адносінаў і пашырэнне транспартна-лагістычнага горлачка для беларускай калійкі», – адзначае Генадзь Коршунаў.

Трэба адзначыць, што, паводле паведамленняў Памежнай службы Польшчы, толькі за 4 красавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі перабрацца 98 чалавек, сярод якіх грамадзяне Індыі і Пакістана.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў