ГУБАЗіК не знайшоў экстрэмізму ў «Рэвалюцыі» Віктара Марціновіча


Былы дырэктар кнігавыдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі напісаў сёння у сваім Фэйсбуку, што кніга Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» была «рэабілітаваная».

Ці значыць гэта, што кнігу можна будзе свабодна прадаваць у Беларусі, не зразумела. Тым не менш гэта можа быць сведчаннем таго, што, верагодна, за валоданне гэтай кнігай арыштоўваць не павінны.

Вокладка кнігі Віктара Марціновіча, у якой ГУБАЗіК ўсё ж не ўгледзеў экстрэмізму. Фота symbal.by

Нагадаем, што 4 студзеня 2021 года падчас ператрусу ў «Беларускім кнігазборы» сілавікі канфіскавалі ўвесь наяўны тыраж раману «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча – усяго 558 асобнікаў. Пры гэтым былі забраныя нават бракаваныя экземпляры. З таго ж часу беларуская мытня перастала прапускаць за мяжу пасылкі з раманам.

Цікава, што 30 ліпеня 2021 года Віктар Марціновіч паведаміў, што заўважыў, як ягоны раман прадаецца на сайце крамы канфіскату з пазнакай «б/у, без бачных дэфектаў».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў