У працы «Instagram» і «Facebook» адбыўся збой


У працы «Instagram» і «Facebook» адбыўся глабальны збой. Стужка «Instagram» не абнаўляецца, а «Facebook» патрабуе зноў увайсці ў профіль або зусім не дае ажыццявіць уваход.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Па дадзеных «Downdetector», збоі таксама ў працы «X», «YouTube», «WhatsApp», «TikTok», «Google», «Zoom», «Steam» і некаторых іншых сэрвісаў.

Графік «Downdetector», які сведчыць аб праблемах у працы «Instagram». Скрыншот: «Белсат»

Праблемы ва ўсіх з’явіліся прыкладна ў адзін час.

Графік «Downdetector», які сведчыць аб праблемах у працы «YouTube». Скрыншот: «Белсат»
Hавiны
Адзін з ананімных Telegram-каналаў сілавікоў выпадкова выдаў сябе (і свой пірацкі софт)
2024.02.23 20:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў