Увесну Беларусь чакаюць яшчэ маразы і снегапады


Сіноптык Дзмітрый Рабаў распавёў, якім чакаецца надвор’е ў Беларусі гэтай вясной. Пакуль жа сакавік больш падобны да зімовага месяца.

Снегапад у Менску.
Фота: ЛП / Белсат

Паводле Рабава, вясна ў Беларусі сёлета прагназуецца зацяжной. Тэмпература чакаецца каля кліматычнай нормы – каля +5,5°C, але на поўначы краіны будзе крыху ніжэй. Надвор’е будзе мець няўстойлівы характар з неаднаразовымі арктычнымі ўварваннямі. Чакаюцца як маразы і снегапады, гэтак і адлігі з дажджамі.

Звычайна кліматычная вясна, калі сярэдняя тэмпература перавышае 0°C, у цэнтральных і паўднёвай раёнах Беларусі пачынаецца ў першай палове месяца, на поўначы краіны – у трэцяй дэкадзе сакавіка.

Колькасць ападкаў прагназуецца каля нормы – каля 138 міліметраў ападкаў дажджу і снегу, што ідуць кожныя два–тры дні. З надыходам вясны чакаюцца таксама туманы, імжа, радзей навальніцы. На пачатку траўня існуе вялікая верагоднасць вясновых замаразкаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў