З беларуска-ўкраінскай мяжы прыбралі 12 баявых расейскіх верталётаў


З аэрадрому «Лунінец» каля мяжы з Украінай 5 лютага перабазавалі 12 верталётаў Паветрана-касмічных сілаў РФ, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Крыніца: Hajun_BY / Telegram

Верталёты з аэрадрому «Лунінец» перагналі на аэрадром «Мачулішчы» пад Менскам. Сярод іх – Мі-8 і Мі-24.

Гаворка ідзе пра верталёты, якія 19 студзеня перакінулі з Мачулішчаў у Лунінец. Тады Расея размясціла за 50 км ад украінскай мяжы 11 верталётаў ПКС РФ. Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад.

Нагадаем, на гэтым тыдні ў Беларусі скончыліся сумесныя з Расеяй лётна-тактычныя вучэнні. Пра заканчэнне вучэнняў паведаміла 2 лютага прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў