У дзіцячым цэнтры «Надзея» масава захварэлі дзеці


У дзіцячым цэнтры «Надзея», што ў Менскай вобласці, медыкі з 290 дзяцей выявілі 30 з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі. Лекары падазраюць, што прычынай захворвання стаў каронавірус, робяць экспрэс-тэставанне на антыцелы COVID-19, паведамляе прэсавая служба Міністэрства здароўя.

Дзіцячы цэнтр «Надзея».
Фота: rco.by

Лекары падазраюць, што ў дзіцячым цэнтры «Надзея» распаўсюджваецца каронавірус. Ва ўстанове цяпер 290 дзяцей. У 30 выявілі вострую рэспіраторную інфекцыю. Медыкі бяруць ва ўсіх навучэнцаў цэнтру біялагічны матэрыял для экспрэс-тэставання на антыцелы COVID-19. Хворыя цяпер знаходзяцца пад наглядам лекараў, у тым ліку і тыя, хто, як мяркуецца, можа захварэць у бліжэйшы час. У большасці захворванне працякае бессімптомна, шпіталізацыя не патрабуецца.

У краіне цяпер назіраецца масавы ўздым захворвання на каронавірус. Лекары ў шпіталях не спраўляюцца з колькасцю наведнікаў. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі колькасці новых выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам перакрочыла 8 тысячаў выпадкаў.

Hавiны
Выбуховы рост захваральнасці: за дзень зафіксаваны 8231 новы выпадак каронавірусу
2022.02.05 12:17

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў