Міністэрства культуры плануе зняць фільм пра «гераізм» сілавікоў у жніўні 2020 года


Міністэрства культуры і студыя «Беларусьфільм» абвесцілі аб правядзенні конкурсу сцэнароў для здымак фільмаў і тэлевізійных серыялаў у 2025 годзе пры дзяржаўным падтрыманні.

Каля станцыі метро «Няміга» працягваюцца затрыманні. Працуюць таксама сілавікі ў цывільным з гумовымі дручкамі.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У прыватнасці ўлады хочуць зняць поўнаметражны гульнявы фільм пра «гераізм супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзеяў жніўня 2020 года» і тэлевізійны серыял пра міліцыю.

Аналітыка
«Ляскалі затворамі, пагражалі расстраляць». Камітэт расследавання катаванняў прэзентаваў даклад пра жахі ў Савецкім РУУС Менску
2023.06.20 19:32

Акрамя таго, Міністэрства культуры і «Беларусьфільм» шукаюць сцэнары фільмаў на вайскова-патрыятычную тэму, пра школу і настаўнікаў, пра «работнікаў вёскі», пра лётчыкаў-герояў, пра герояў-спартоўцаў, а таксама сцэнар для кінаказкі з беларускімі героямі для сямейнага прагляду і навагодняга фільму.

Тэлесерыялы плануецца зняць не толькі пра міліцыю, але і шматдзетныя семʼі, падлеткаў і моладзь.

Конкурс будзе праходзіць з 5 студзеня да 2 ліпеня. Тым, хто жадае ўзяць удзел, трэба да 1 сакавіка 2024 года скіраваць у Міністэрства культуры заяўку, сінопсіс будучага сцэнара фільму і кароткі жыццяпіс. Гэтыя заяўкі да 20 сакавіка 2024-га разгледзіць Савет у справе развіцця кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры. Аўтарам найлепшых сінопсісаў, якія пройдуць на другі этап конкурсу, прапануюць да 1 ліпеня 2024 года напісаць сцэнар для фільму.

Нагадаем: паводле дакладу вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека, з траўня 2020 года ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку забойствы, катаванні, жорсткае абыходжанне (у тым ліку сексуальны гвалт) і незаконнае пазбаўленне волі. Вярхоўны камісар ААН прыйшоў да высновы, што дзеянні сілавікоў з 2020 года могуць прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці, як тыя вызначаныя ў міжнародным праве.

Агляд
Звыш 136 тысяч беларусаў пацярпелі ад рэпрэсіяў з траўня-2020. Даследаванне «Justice Hub»
2023.07.27 16:28

Паводле даследавання Цэнтру закону і дэмакратыі «Justice Hub», апублікаванага летась у ліпені, больш за 136 тысяч беларусаў пацярпелі ад рэпрэсіяў з траўня 2020 года.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў