Валер Кавалеўскі распавёў прамежкавыя вынікі свайго візіту ў Вашынгтон


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету па замежных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры «Белсату» распавёў падрабязнасці свайго візіту ў ЗША.

У сталіцы Злучаных Штатаў Валер Кавалеўскі правёў працоўныя сустрэчы ў міністэрстве абароны ЗША.

Валер Кавалеўскі. Варшава, Польшча. 2 снежня 2022.
Фота: Карына Пашко / Белсат

У Пентагоне ён меў сустрэчу з намесніцай міністра абароны ЗША Селестай Уолландэр, якая займаецца пытаннямі супрацы ў галіне міжнароднай бяспекі. Паводле Кавалеўскага, амерыканскі бок найперш цікавіўся сітуацыяй у Беларусі з вайскова-палітычнага пункту гледжання.

«Як выглядае размяшчэнне расейскіх войскаў у Беларусі, якія ёсць сцэнары развіцця падзеяў, ці зможа сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца», – пералічыў тэмы размовы Кавалеўскі.

Паводле Кавалеўскага, беларускаму боку вельмі важна паразумецца ў пытанні дапамогі ад заходніх краінаў, каб, у выпадку неабходнасці, Аб’яднаны пераходны кабінет меў магчымасць абараніць незалежнасць Беларусі.

«Ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі на сённяшні дзень павінная турбаваць не толькі беларусаў, але і еўрапейцаў, і амерыканцаў», – заявіў Кавалеўскі.

Абноўлена
Пуцін загадаў Шайгу спыніць агонь на Каляды
2023.01.05 19:25

16 студзеня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская плануе ўзяць удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Паводле Валера Кавалеўскага, на форуме у Давосе будуць абмяркоўваць не толькі эканамічныя тэмы, але і пытанні бяспекі.

«На сустрэчах у Давосе трэба будзе абавязкова прыцягваць увагу да сітуацыі ў Беларусі. Гаворка і пра ўнутранапалітычны крызіс, і пра ўдзел Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Усё гэта стварае пункты напружання, якія пагражаюць інтарэсам не толькі Беларусі, але і ўсяго рэгіёна», – падсумаваў Кавалеўскі.

Раней Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністрамі абароны Канады і Нідэрландаў. Прайшлі таксама сустрэчы ў міністэрстве абароны Нямеччыны.

АА belsat.eu

Стужка навінаў