Патрыярх Кірыла заклікаў да перамір'я ва Украіне на Раство


Патрыярх Кірыла звярнуўся да «ўсіх бакоў, уцягнутых у міжусобны канфлікт» ва Украіне, і заклікаў да часовага спынення агню. Ягоную заяву апублікавалі на сайце РПЦ.

Патрыярх Кірыла на калегіі Мінабароны Расеі. Масква, Расея. 21 снежня 2022 года.
Фота: SPUTNIK / Reuters / Forum

Кіраўнік РПЦ выступіў з ініцыятывай каляднага замірэння. Ён заклікаў «усе бакі, уцягнутыя ў міжусобны канфлікт» ва Украіне, спыніць агонь з 12:00 6 студзеня да 24:00 7 студзеня. Гэта патрэбна, каб вернікі маглі наведаць набажэнствы, гаворыцца ў заяве патрыярха.

На гэты заклік ужо адрэагавалі ў Кіеве. Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк назваў прапанову кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы «цынічнай пасткай ды элементам прапаганды».

«РПЦ не ёсць аўтарытэтам для сусветнага праваслаўя і выступае толькі як «прапагандыст вайны». РПЦ заклікае да генацыду ўкраінцаў, заахвочвае масавыя забойствы і настойвае на яшчэ большай мілітарызацыі РФ», напісаў Падаляк у Twitter.

Раней патрыярх Кірыла казаў, што смерць расейскіх вайскоўцаў ва Украіне «змывае ўсе грахі», гаварыў, што «нашыя хлопцы цяпер абараняюць Расею на полі бою», службу ў арміі ў ваенны час ён называў «сапраўдным подзвігам», а вайну «метафізічным змаганнем».

Hавiны
«Не ад высокага заробку». Патрыярх Кірыл распавёў пра «мужнасць» расейскіх жаўнераў ва Украіне
2022.06.19 15:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў