Эстонія збіраецца першай у Еўропе аддаць Украіне замарожаныя расейскія актывы


Эстонія плануе стварыць юрыдычны механізм, каб замарожаныя ў краіне расейскія актывы атрымала Украіна. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Урмас Рэйнсалу, піша выданне Postimees. Гаворка ідзе пра €17 мільярдаў.

Будынак Цэнтрабанку Расеі ў Маскве. 27 траўня 2022 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Улады Эстоніі пастанавілі стварыць юрыдычны механізм для перадачы Украіне расейскіх актываў на €17 мільярдаў. Міністр замежных справаў Урмас Рэйнсалу канстатаваў, што Еўракамісія пакуль не знайшла кансэнсус, каб канфіскаваць грошы краіны-агрэсара і аддаць іх Кіеву.

«Мы абмеркавалі гэта ва ўрадзе і пастанавілі, што паралельна пачнём стварэнне юрыдычнай структуры, якая дазволіць выкарыстоўваць гэтыя грошы. Для нас важна стварыць прэцэдэнт і дапамагчы іншым краінам выкарыстоўваць яго. Спадзяюся, што Эстонія, прапанаваўшы рашэнне, зможа аказаць ціск на ўсіх, каб яны дзейнічалі хутчэй», сказаў кіраўнік МЗС.

Ён адзначыў, што праз месяц Талін раскрые падрабязнасці свайго плана.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ЕЗ замарозіў расейскія актывы, у тым ліку Цэнтрабанку РФ, на €319 мільярдаў. Еўракамісія з кастрычніка шукае варыянты, як легалізаваць канфіскацыю гэтых грошай і перадаць іх Кіеву ў якасці кампенсацыі шкоды.

Hавiны
Еўракамісія збіраецца выкарыстаць замарожаныя 320 мільярдаў еўраў Расеі для дапамогі Украіне
2022.11.30 13:48

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў